Konferencja Wikimedia Polska 2013/sprawy organizacyjne/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгіструй свой выступ | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Кракаў
3-5 траўня 2013
Кракаў
3-5 траўня 2013
Арганізацыйны камітэт
edytuj- Karol007 (karol.glab wikimedia.pl) — бюджэт, інтэрнэт-старонка, запісы, праграма, брашуры
- Maire (malgorzata.wilk wikimedia.pl) — бытавыя пытаньні на месцы, праграма
- Jadwiga (andrychowska [małpa] wp.pl) — бытавыя пытаньні на месцы, праграма
- Cancre (cancre [małpa] wp.pl) — бытавыя пытаньні на месцы, праграма
- Yarl (paweł.marynowski wikimedia.pl — інтэрнэт-старонка
- A.Matusiak (anna.matusiak wikimedia.pl) — сакратарыят, дапамога па бытавых пытаньнях на месцы
Пацьверджаньне рэзэрвацыі
edytujРэзэрвацыю неабходна зьдзейсьніць у тэрміны і спосаб, апісаны на старонцы сьпісу ўдзельнікаў.
Варункі пацьверджаньня рэзэрвацыі:
- Рэзэрвацыя начлегу і харчаваньня (незалежна ад колькасьці і дзён удзелу ў канфэрэнцыі) вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 50 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства;
- Рэзэрвацыя ўласна харчаваньня і таварыскіх імпрэзаў без начлегаў вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 25 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства.
Няма магчымасьці рэзэрвацыі начлегу без харчаваньня.
Скрайні тэрмін унясеньня аплаты на рахунак у выпадку рэзэрвацыі начлегаў — 21 красавіка 2013 року.
Ахвяраваньне неабходна пералічыць на рахунак:
- 26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
- Stowarzyszenie Wikimedia Polska
- ul. Tuwima 95, pok. 15
- 90-031 Łódź, Polska
- у загалоўку пераказу трэба ўпісаць: Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2013 + падаць імёны асобаў, за якіх зробленая гэтая аплата.
Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.
Рашэньнем Рады Таварыства «Вікімэдыя Польшча» ўсе выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.
Дадатковае фінансаваньне
edytujЧальцы Таварыства могуць падаваць заяўкі на аплату праезду на агульны сход SWPL і на Канфэрэнцыю (ухвала UZ 2013-25).
Заявы на дафінансаваньне належыць падаваць на адрэсу: konferencja@wikimedia.pl не пазьней за 22 красавіка 2013.
Можна таксама падаваць заяўкі на вызваленьне ад унёскаў, якія пацьвярджаюць жаданьне ўдзелу.
Транспарт
edytujКалі можаш каго-небудзь забраць уласным аўтамабілем, напішы, адкуль едзеш, і колькасьць вольных месцаў.
Калі хто шукае падарожнікаў у цягніку, можа таксама пакінуць тут інфармацыю пра сябе.
Кантакт
edytujУсе пытаньні, зьвязаныя з канфэрэнцыяй, можна задаваць у абмеркаваньні, на е-мэйл konferencja@wikimedia.pl або непасрэдна да пералічаных сябраў арганізацыйнага камітэту.