Konferencja Wikimedia Polska 2013/miejsce/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгіструй свой выступ | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Кракаў
3-5 траўня 2013
Кракаў
3-5 траўня 2013
Месца канфэрэнцыі
edytuj- Гатэль «Campanile» **
- вул. сьв. Томаша, 34
- 31-023 Кракаў
- Інфармацыя: +48 12 424 26 00
- Рэзэрвацыя: +33 (0)1 73 21 98 00
- Факс +48 12 424 26 01
- Email: krakow@campanile.com
- GPS: 50.0614 N, 19.9435 W
- Афіцыйная бачына
Гатэль «Campanile» знаходзіцца прыкладна за 400 м ад Галоўнага рынку. Чыгуначны і аўтобусны вакзалы знаходзяцца прыкладна за 700 мэтраў. Шмат расьліннасьці ў непасрэднай блізкасьці, з улікам разьмяшчэньня на Плянтах. Гэта двухзоркавы гатэль бізнэсова-турыстычнага тыпу. Прысутнічаюць бар, рэстарацыя з камінчыкам і канфэрэнц-заля для 120 асобаў. Ёсьць паркінг (неабходнае рэзэрваваньне, кошт 60 злотых за дзень).
Месца дзеяньня
edytujКанфэрэнцыйная заля плошчаю каля 140 м² знаходзіцца на паверсе: фатаздымак. Колькасьць месцаў: 100 у тэатральнай расстаноўцы. Дадатковае абсталяваньне ў залі: мультымэдыйны праектар, экран, столік для праектару, лекцыйныя плякаты, ТБ, DVD, дынамікі, 2 мікрафоны.
Начлег
edytujНа патрэбы ўдзельнікаў канфэрэнцыі зарэзэрвавана 50 двухасобавых пакояў (ложкі 160 x 200 см або 90 x 200 см). Плошча пакояў — каля 20 m². Здымкі: [1], [2].
Ва ўсіх пакоях наяўны клімат-кантроль, санвузел з душам або ваннай, вялікі стол для працы, дадатковыя крэслы, тэлефон, гасьцявы набор (кава, гарбата, імбрык, вада, салодкае печыва), ТБ з Canal+, бяздротавы інтэрнэт. 6 гатэлевых пакояў прыставаныя для няпоўнастпраўных асобаў.
Дадатковая інфармацыя:
- жывёлы масай да 10 кг дапускаюцца за дадатковую аплату
- па жаданьні магчымыя фен для валасоў і прас
Праезд
edytujЦягніком
edytujЗ чыгуначнага вакзалу Кракаў-Галоўны найпрасьцей дайсьці пехатою (каля 5-10 хвілін). З пляцу перад вакзалам трэба кіравацца ў падземны пераход, выйсьці на Плянты і ля помніку Флярыяну Страшэўскаму (падобны да абэліску, аточаны акруглым кветнікам, гл. здымак помніка ў Вікіпэдыі) скіравацца ўлева, далей ісьці Плянтамі ўздоўж вуліцы Вэстэрплятэ (каля 300 м). Гатэль знаходзіцца на правым баку.
Можна таксама пад’ехаць адзін прыпынак трамваем з вуліцы Любіч (прыпынак называецца «Галоўны вакзал») — трамвай №52 (кірунак Чырвоныя Макі) або 10 (кірунак Лагеўнікі). Выйсьці на прыпынку «Галоўная пошта» і прайсьці пешкі Плянтамі каля 200 мэтраў. Гатэль будзе зь левага боку.
Аўтобусам
edytujРгіянальны аўтавакзал у Кракаве (RDA Kraków) знаходзіцца на вуліцы Басацкай у беспасярэднім суседзтве з чыгуначным вакзалам Кракаў-Галоўны. Да гатэлю найлепей дайсьці пешкі. Па выхадзе з аўтобусу належыць кіравацца згодна з паказальнікамі ў бок чыгуначнага вакзалу і далей у бок цэнтру места. Па выхадзе на пляц перад чыгуначным вакзалам далей ісьці так, як апісана ў папярэдняй сэкцыі.
Аўтамабілем
edytujЗ Вроцлава даехаць да аўтастрады A4 і далей дарогай E40 на Катавіцы/Кракаў. У Кракаве кіравацца на цэнтар і на вул. Вэстэрплятэ. З Варшавы даезд да дарогі E77 на Радам/Кракаў. У Кракаве кіравацца на цэнтар.
Зь першай кальцавой (то бок з вуліцаў вакол Плянтаў) да гатэлю можна даехаць двума найпрасьцейшымі спосабамі:
- На вул. Вэстэрплятэ пад галоўпаштамтам заехаць на вул. Сенную, пасьля павярнуць управа на вул. Сьв. Крыжа і ехаць проста аж да Сьв. Марка. Пасьля павярнуць направа, потым яшчэ раз, робячы пятлю.
- З вул. Баштавай павярнуць на вул. Шпітальную, ехаць проста, павярнуць улеву на вул. Сьв. Марка, ехаць проста, мінуць скрыжаваньне з вул. Сьв. Крыжа, пасьля павярнуць направа.
Праезд
edytuj- Праезд да цэнтру — гатэль знаходзіцца ў зоне B, гэта азначак ў зоне абмежаванага руху, якая ахоплівае, агульна кажучы, цэнтар места. Кажучы дакладней, ахоплівае тэрыторыю ўнутры першай кальцавой дарогі, альбо Плянтаў, а таксама дзьве вуліцы вакол Плянтаў: амаль цалкам Дунаеўскага і частку Баштавай з часткай вул. Кармэліцкай і Длугай (глядзіце мапу). На ўезьдзе ў зону знаходзяцца знакі B1 (забарона на ўезд) зь інфармацыйнымі таблічкамі наконт выняткаў (як на гэтым здымку). Праезд дазволены між іншага для мяшканцаў, дастаўцаў у акрэсьлены час, а таксама для гасьцей гатэлю, пра што паведамляюць тыя ж таблічкі. У выпадку праверкі асобаў, што ўяжджаюць альбо выяжджаюць з тэрыторыі мескай варты, як мне паведамліі па тэлефоне, патрабуюць ад асобаў, што прадстаўляюцца гасьцямі гатэлю, дакумэнты на пацьверджаньне рэзэрвацыі, а пры іх адсутнасьці могуць пад’ехаць з вамі да гатэлю.
- Акрамя таго, унутры зоны B знаходзіцца зона A, якая ахоплівае Галоўны Рынак і некалькі адыходзячых ад яго вуліцаў, што азначае, што там дазволены толькі пешы рух, а ўезд аўтамабіляў мажлівы толькі ў некалькіх выпадках (напрыклад, дастаўка). Лепей гэтага пазьбягаць. Cancre (dyskusja) 19:39, 13 kwi 2013 (CEST)
Паркаваньне
edytuj- Ля гатэлю: гатэлевы паркінг невялікі (на 12 месцаў), і яго патрэбна рэзэрваваць загадзя. Паркінг платны (60 зл за аўтамабіль/дзень). Maire (размовы) 09:15, 17 кра 2013 (CEST)
- У зоне B: паркаваньне платнае і дазволенае толькі для мяшканцаў, няпаўнаспраўных асобаў і да т.п. Гэта не датычыцца гасьцей гатэлю, хоць і ня раім.
- Па-за межамі цэнтру паркаваньне агульнадасяжнае і відавочна платнае на ўсёй тэрыторыі ў межах другой кальцавой дарогі (Алея трох вешчуноў) — глядзіце мапу. Аплочваць трэба ў працоўныя дні ад панядзелку да пятніцы з 10:00 да 20:00. Дэталі і кошты на бачыне ZIKiT-у. Па-за ім паркінгі — найбліжэйшы на вул. Кармэліцкай, 3,50 зл/г (Google Maps), на Галерыі Кракаўскай (адразу ж збоку ад чыгуначнага вакзалу), таксама платны (спасылка). Ёсьць таксама бясплатны неафіцыйны паркінг (у форме балоцістага поля) каля Галерыі і галоўнага вакзалу (Google Maps). Cancre (размовы) 19:39, 13 кра 2013 (CEST)
Перасоўваньне па месцы
edytujУ цэнтры Кракава найвыгодней перамяшчацца пешкі. Калі нехта схоча выбрацца далей, зручна скарыстацца грамадзкім транспартам (гл. бачыну кракаўскага MPK). Трамваі езьдзяць даволі пунктуальна, аўтобусы меней — з прычыны частых пробак у гадзіны пік, хоць у травеньскі ўік-энд праблемаў не павінна паўстаць.
Калі нехта схоча пад’ехаць з вакзалу да гатэлю трамваем, дастаткова набыць 20-хвілінны квіток (2,80 zł — звычайны, 1,40 — ільготны). Аднаразовыя квіткі можна без праблемаў набыць практычна ў кожным шапіку Руху альбо ў аўтаматах, якія знаходзяцца на вялікіх прыпынках (напрыклад, на прыпынку Вакзал-Галоўны на вуліцы Любіч). Прыпыначныя аўтаматы прымаюць банкноты і манэты, а ў некаторых зь іх можна скарыстацца аплатнай карткай. Квіткі прадаюцца таксама ў аўтаматах, якія знаходзяцца ў трамваях (у першым вагоне) і аўтобусах, але яны прымаюць толькі манэты. Кіроўцы і ваганаважатыя прадаюць квіткі, толькі калі ў салёне няма аўтамату альбо ён выйшаў са строю, але у іх толькі 60-хвілінныя поўныя ці льготныя квіткі, і трэба даваць бяз рэшты.