Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча мае мэтаю абмен досьведам карыстальнікаў, якія бяруць удзел у праектах Вікімэдыі, асобаў, зьвязаных з праблематыкай вольнага праграмаваньня, досягу да ведаў у сучасным інфармацыйным грамадзтве, а таксама дзеячоў вольнай культуры.
Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча 2012 — гэта сёмая па ліку імпрэза, якая ладзілася таварыствам «Вікімэдыя Польшча». Папярэднія сустрэчы адбываліся ў такіх мясьцінах, як: Вроцлаў (2006 і 2011), Белавежа (2007), Рабка (2008), Ядвісін (2009) і Варшава (2010).
Час і месца
Канфэрэнцыя адбылася 1-3 чэрвеня 2012 року ў Лодзі, гатэль «Światowit».
распрацоўка плятформы абмену досьведаў паміж удзельнікамі праектаў Вікімэдыі
стварэньне плятформы для абмену досьведам з іншымі праектамі, зьвязаными з рухам вольнага зьместу (вольнай культуры), а таксама праектаў, зьвязаных з досягам да адукацыйных рэсурсаў і ўстановамі, зьвязанымі з заснаванай на ведах эканоміцы
інтэграцыя ўдзельнікаў праектаў Вікімэдыі і асобаў, зьвязаных з праектамі вольнае творчасьці і стварэньня вольнага праграмнага забесьпячэньня
Праграма
двухдзённая сэсія дакладаў
агульны сход чальцоў «Вікімэдыя Польшча»
даклады, майстар-клясы, у тым ліку для тых, хто незнаёмы з праектамі Вікімэдыі
Каляндар » да 11 траўня: падача заявак на стыпэндыі » да 14 траўня: рэзэрваваньне начлегу » да 15 траўня: прапановы сэмінараў і лекцый » 15 траўня: інфармацыя пра ўхваленыя стыпэндыі » да 20 траўня: унясеньне аплаты за канфэрэнцыю » да 20 траўня: рэгістрацыя на ўдзел » 1-3 чэрвеня: канфэрэнцыя
Сьпіс удзельнікаў Паглядзі склад удзельнікаў канфэрэнцыі. Сьпіс няпоўны, бо запісаліся ня ўсе.
Фатаздымкі
Тут знаходзяцца фатаздымкі, зробленыя падчас канфэрэнцыі.
Паглядзі здымкі з Агульнага сходу сябраў Таварыства WMPL, лекцый, сэмінараў і інтэграцыйных спатканьняў.