Konferencja Wikimedia Polska 2014/miejsce/be


Галоўная старонка Месцазнаходжаньне Праграма Зарэгістраваныя выступы Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні Асьвятленьне ў СМІ Бюджэт
9-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Познань
9–11 траўня 2014
9-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Познань
9–11 траўня 2014

 


PolskiБеларускаяУкраїнськаEnglish


Месца канфэрэнцыі

edytuj
 
Гатэль «Mercure», від ад кальца Капанера
Гатэль «Mercure Poznań Centrum» ***/****
вул. Рузвэльта, 20
60-829 Познань
GPS: 52°24'29,78 N, 16°54'43.46E
Google Maps, OSM
Даведка: (+48) (61) 855 80 00
Факс (+48) (61) 855 89 55
E-mail: H3393@accor.com
Афіцыйная вэб-бачына

Гатэль «Mercure Poznań Centrum» разьмешчаны ў цэнтры места, прыблізна за 1000 м ад Галоўнага чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў; каля 2 км ад Старога Рынку. Пешкі можна паглядзець між іншага: стары заапарк, раён Ежыцы, Вялікі тэатар, Імпэратарска-каралеўскі замак, Познаньская філярмонія, Нацыянальны музэй і Стары Рынак. Таксама побач знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Стары бровар» ці «Poznań City Center».

Гатэль «сярэдняе клясы для бізнэсу і адпачынку» мае ўласны бар, рэстаран, канфэрэнц-залі, саўны і фітнэс-залі. Для наведнікаў даступны паркінг (пры ўмове папярэдняе рэзэрвацыі).

Месца дзеяньня

edytuj

Удзельнікам будуць прадастаўленыя дзьве канфэрэн-залі. Заля «Саната» плошчаю 142 м² будзе галоўнаю пляцоўкай для лекцыяў і прэзэнтацыяў. Меншая, разьмешчаная побач, плошчаю 50 м², будзе дапаможнаю, напрыклад, для працоўных сустрэчаў.

Абедзьве залі забясьпечаныя акустыкай (мікрафон, дынамікі), мультымэдыйны праектар і экран, кандыцыянэр, бяздротавы інтэрнэт.

Начлег

edytuj

На патрэбы ўдзельнікаў канфэрэнцыі зарэзэрвавана 30 двухасобавых пакояў і 2 адзінаасобныя паколі. Адзін пакой прыстасаваны для няпаўнавартых асобаў.

Ва ўсіх пакоях знаходзіцца столік, кандыцыянэр, LCD-тэлевізар, інтэрнэт, міні-бар (увага: за дадатковую плату, Таварыства не аплочвае гэтыя выдаткі) і прыстрой для прыгатаваньня кавы/гарбаты. У ванным пакоі: ванна, душ, фен.

Дадатковая інфармацыя:

  • жывёлы масай да 10 кг дапускаюцца за дадатковую аплату
  • магчымая рэзэрвацыя пакояў для курцоў (паведаміце пра гэта падчас рэгістрацыі на ўдзел)
  • паркінг (пры папярэдняй рэзэрвацыі — паведаміце пра гэта падчас рэгістрацыі на ўдзел)

Праезд

edytuj

Цягніком

edytuj
 
Пешаходная траса ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалу да месца канфэрэнцыі

Аптымальная траса з чыгуначнага вакзалу Познань-Галоўны да месца канфэрэнцыі залежыць ад пэрону прыбыцьця цягніка. Усе маюць прыблізна аднолькавую адлегласьць і павінны заняць 10-15 хвілінаў пешкі.

Высаджваючыся на пэронах 4, 5, 6, найлепей перайсьці на пэрон 4 і рушыць у бок віядуку (чыгуначны мост). Падняцца ўверх па прыступках альбо ліфтам. Пасьля прайсьці ўлева, у бок зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.

Высаджваючыся на пэроне 1, найлепей накіравацца ў бок віядуку (чыгуначны мост). Падняцца ўверх па прыступках альбо ліфтам. Пасьля прайсьці ўлева, у бок зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.

Высаджваючыся на пэронах 2 і 3, найлепей падняцца па прыступках на пэроне ў залю галоўнага вакзалу. Пасьля выйсьці з будынку праз цэнтральны ўваход, які знаходзіцца ў пераходзе між цэнтральнаю заляю і ўваходам у гандлёвы цэнтар «Poznań City Center». Па выхадзе адразу павярнуць налева (чыгуначны мост). Далей ісьці проста, у напрамку зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.

Аўтобусам

edytuj

Траса з аўтобуснага вакзалу да месца канфэрэнцыі павінна заняць 10-15 хвілінаў пешкі.

Высаджваючыся на аўтобусным вакзале, найлепей увайсьці ў залю чыгуначнага вакзалу і выйсьці праз галоўны ўваход, які знаходзіцца ў пераходзе між цэнтральнаю заляю і ўваходам у гандлёвы цэнтар «Poznań City Center». Па выхадзе адразу павярнуць налева (чыгуначны мост). Далей ісьці проста, у напрамку зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.

Аўтамабілем

edytuj

Улічваючы тое, што цяпер адбываецца рамонт кальца Капанера і Ўнівэрсытэцкага мосту, неабходна зьвяртаць увагу на дарожныя знакі і разьметку на кальцы і побач.

На дадзены момант рух на кальцы абмежаваны. Кальцо адчыненае для праезду толькі ў напрамку з поўначы на поўдзень (вул. Рузвэльта), з мажлівасьцю павароту на захад (вул. Зьвярынецкая, ля гатэлю «Mercury») і на ўсход, на вуліцу сьвятога Марціна. З паўднёвага і ўсходняга кірункаў да кальца праезду няма.

Заезд і паркоўка

edytuj
 
Магчымыя кірункі заезду з і на паркінгі гатэлю «Mercure».

Заезд на паркінгі гатэлю мажлівы з:

  • вуліцы Рузвэльта (сьпераду гатэлю), толькі едучы з паўночнага кірунку на поўдзень;
  • з вуліцы Зьвярынецкай, толькі рухаючыся з боку кальца Капанера.

Іншыя кірункі немагчымыя з прычыны руху трамваяў.

Перасоўваньне па месцы

edytuj

У цэнтры Познані найвыгадней перамяшчацца пешкі. Ад месца канфэрэнцыі да Старога Рынку можна перайсьці прыкладна за 20 хвілінаў у шпацыравым тэмпе.

Дзейнічае сетка грамадзкага траспарту, аўтобусаў і трамваяў:

Дзейнічаюць пункты самаабслугоўваньня арэнды равароў (Познаньскі мескі ровар), карыстаньне якімі да 20 хвілінаў бясплатнае. Аднак патрэбная папярэдняя рэгістрацыя і ўнясеньне закладу (потым вяртаецца). Болей інфармацыі на старонках ZTM.